Раніцай, прыблізна каля 5-30 ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Свярдлова. Там з вокнаў кватэры на пятым паверсе валіў дым. Калі ратавальнікам удалося ўвайсці ў кватэру, яны знайшлі мёртвым 50-гадовага гаспадара кватэры.
Другі пажар здарыўся на вуліцы Горацкая. Гаспадар прыватнага дому жыў адзін і ў гэты дзень ужываў алкаголь. Калі пажарныя прыехалі на Горацкую, яны пабачылі не толькі пажар, але і выбух праз некаторы час - узарваўся газавы балон. Гаспадар змог пакінуць дом самастойна, хаця і пацярпеў. З моцным апёкам правага боку пацярпелага накіравалі ў больніцу.
Фота сайту МНС