Па нашай інфармацыі, здарэнне адбылося вечарам ў пятніцу 25 жніўня. Пачаўся канфлікт у маршрутным таксі - паміж сабой паспрачаліся малады хлопец і група з яшчэ трох маладзёнаў. Выключна словамі канфлікт не скончыўся - усе яны выйшлі на прыпынку "Раніца", дзе быў працяг сваркі ў маршрутцы. У выніку далейшай перапалкі, маладзён выхапіў нож і нанес некалькі раненняў сваім апанентам. Па нашай інфармацыі, у бальніцы апынуліся тры чалавекі. Хлопец з месца здарэння паспрабаваў схавацца, але міліцыянты змаглі яго затрымаць.
У Следчым камітэце нашаму сайту падцвердзілі факт інцыдэнту і дадалі, што падазраваны ўсё ж такі быў затрыманы, заведзена крымінальная справа, і на дадзены момант следчыя высвятляюць усе падрабязнасці інцыдэнту.