Акцыю пратэсту ў гадавіну Батвы пад Оршай некалькі тыдняў таму абвесціў "Беларускі Нацыянальны кангрэс". Праўда, некалькі дзён таму аднаго з лідараў "Кангрэсу" Міколу Статкевіча асудзілі на 20 сутак арышту за папярэднія вулічныя акцыі. Тым не меньш, у інтэрнэце поўным ходам разыходзяцца паведамленні пра адзначэнне 8 верасня ў Мінску. На днях заклікі да акцыі пратэсту перайшлі з онлайн да офлайн фармату. У Мінску з'явіліся надпісы і ўлёткі, якія запрашаюць сталічных жыхароў выйсці на "папераджальную акцыю" - так яе пазіцыянуюць актывісты - супраць вучэнняў "Захад-2017".
Онлайн заклікі:
Офлайн заклікі:
Падборка фотаздымкаў: Хартыя 97