21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Дзе расейскія войскі

29.08.2017 17:19

4003 прагляду, 10 каментароў

Расейскія войскі знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў непасрэднай блізкасці да Оршы (+інфаграфіка).

Працягваецца імклівая падрыхтоўка да вайсковых вучэнняў "Захад-2017", якія адбудуцца з 14 па 20 верасня. Выступаючы на адмысловай сустрэчы, прысвечанай вучэнням, дзе журналістам забаранялася задаваць пытанні, генерал-маёр Узброеных Сілаў Беларусі Алег Белаконеў запэўніў, што да 30 верасня чужыя войскі пакінуць тэрыторыю нашай краіны. Акрамя таго, беларускія і расейскія вайскоўцы падкрэсліваюць, што вучэнні будуць мець выключна абарончы характар і не будуць несці за сабой распрацоўку нападу на краіны НАТА і Украіну. Беларусь пры гэтым, паводле яго словаў, выконвае ўсе абавязальніцтвы ў межах міжнародных дамоваў у ААН і АБСЭ і запрасіла міжнародных назіральнікаў — усяго больш за 80 чалавек. Праўда, генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнбэрг напярэдадні паведаміў, што міжнародным назіральнікам не забяспечылі належных умоў для паўнавартаснага назірання за вучэннямі. Украінскі бок насцярожаны, што вучэнні могуць быць проста падманам вайсковай супольнасці, і расейскія войскі пойдуць у наступ на Украіну з беларускай тэрыторыі.

Непасрэдна падчас вучэнняў у Беларусі будзе знаходзіцца каля 3 тысяч расейскіх вайскоўцаў, але, напрыклад, міністэрства абароны Эстоніі заявіла, што лічба расейскіх вайскоўцаў можа быць значна большай, бо насамрэч ніхто не можа гэтага пракантраляваць, акрамя беларускага боку, а той спасылаецца на афіцыйныя дадзеныя.

"Радыё Свабода" зрабіла інфаграфіку, дзе змясціла месцы на нашай зямлі, у якіх ўжо знаходзяцца разнастайныя злучэнні расейскіх войскаў. Расейцы не толькі праязджаюць непадалёк Оршы, але і размяшчаюцца таксама. Найбліжэйшае злучэння на дадзены момант знаходзіцца ў 30 км ад нашага горада, пад вёскай Рамашкава Талачынскага раёна. Імаверна, адтуль расейцы адпраўляюцца пад Лепель на стралковы палігон.

У патрыятычных колаў Беларусі ёсць засцярога, што расейскія войскі могуць застацца ў Беларусі па заканчэнні вучэнняў пасля якой-небудзь правакацыі і, такім чынам, акупаваць нашу краіну. 8-га верасня ў Менску плануецца акцыя супраць дадзеных вайсковых манеўраў. Беларускіх патрыётаў здзіўляе, як можна праводзіць вайсковыя вучэнні сумесна з краінай, якая ўжо чацверты год вядзе вайну супраць паўднёвай суседкі Беларусі — Украіны.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзе расейскія войскі

Расейскія войскі знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі ў непасрэднай блізкасці да Оршы (+інфаграфіка).

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение