Рэдкая сітуацыя: за адны суткі зводка МУС паведаміла адразу пра тры трагічных выпадкі на Аршаншчыне. Першае здарэнне адбылося ў вёсцы Новая Веравойша вечарам 10 верасня. Свайго бацьку-пенсіянера забіла дачка, якая пражывала з ім побач. Яна нанесла яму колатыя раны ў вобласць жывата. Праз 40 хвілін труп пенсіянера быў знойдзены, а дачка затрыманая.
Другое здарэнне адбылося каля вёскі Манастыр Талачынскага раёна. Вечарам 11 верасня жыхар Коханава, які ехаў на матацыкле не справіўся з кіраваннем і выляцеў з дарогі ўдарыўшыся аб металічную агароджу. Здарэнне адбылося каля 19-00, а а 22-20 кіроўца памёр у бальніцы.
Трэцяе здарэнне таксама звяна з аварыяй. Каля вёскі Юрцава а 23-55 жыхар Светлагорска на аўтамабіле фольксваген наехаў на невядомага мужчыну без флікераў. Мужчына загінуў, па стане на раніцу яго асоба так і не была высветлена.