На мінулым тыдні зводка абласной міліцыі некалькі разоў паведамляла пра злачынствы, якія адбыліся на Аршаншчыне, у тым ліку, двойчы пра злачынствы ў Дубровенскім раёне. Некаторыя з гэтых злачынстваў, насамрэч, адбыліся даволі даўно, але паведімілі пра іх публічна міліцыянты толькі зараз.
Самае "старое" злачынства пра якое гаворыць зводка адбылося яшчэ 21 чэрвеня ў перыяд з 10 да 16 гадзін дня. Але ахвяра злачынства - пенсіянерка 1945 года нараджэння звярнулася ў міліцыю толькі 13 верасня. Чаму яна маўчала да тае пары ў паведамленні міліцыі не гаворыцца. Невядомы на той момант злачынца выставіў ў яе хаце вакно і скраў харчы на суму каля 30 рублёў. На дадзены момант злачынца ўжо затрыманы. Ім аказаўся безпрацоўны 1974 года нараджэння, супраць яго заведзена крымінальная справа.
Другая пенсіянерка - 1929 года нараджэння - звярнулася ў міліцыю 1 верасня. Злачынства якое магло адбыцца ў перыяд з 24 жніўня да раніцы 1 верасня яна заўважыла толькі ў Дзень ведаў. Невядомы скраў з яе дома даволі вялікую суму грошай - 2.770 рублёў.
А ў Дубровенскім раёне ў міліцыю 25 жніўня звярнуўся пенсіянер 1951 года нараджэння. Па яго словах, у перыяд з вечара папярэдняга звароту дня і да раніцы невядомы сарваў замок з яго гаража. З гаража зніклі электракампрэсар і акумулятар. У двух апошніх выпадках злачынцы не знойдзены.
15 верасня ноччу з незачыненай машыны, якая была прыпаркавана на вуліцы Камсамольскай у Дуброўна было скрадзена 100 рублёў. Гаспадар машыны пакінуў яе без нагляду ўсяго на паўгадзіны з 2-10 да 2-40 ночы. Але злачынцу - мясцоваму жыхару 1977 года нараджэння - гэтага часу хапіла. Вор затрыманы, заведзена крымінальная справа.
17 верасня аб'ектам "работы" злачынцаў стаў адзін з гульнявых клубаў Оршы. Вечарам жыхар Віцебска і жыхар Оршы як наведвальнікі клуба скралі з незачыненай касы 709 рублёў. Канешне, гульнявыя клубы абсталяваныя камерамі відэа-назірання, таму злачынцаў знайшлі даволі хутка супрацоўнікамі дэпартамента "Ахова".
А 22 верасня ахвярай злачынцаў стаў аршанскі прадпрымальнік у якога з аўтамабіля "ДАФ" былі скрадзены два акумулятары. Крадзёж адбыўся ў час з вечара 21 верасня па раніцу 22 верасня. А сам прадпрымальнік заўважыў знікненне днём 22 верасня.