У пяініцу а 14-20 мясцовыя жыхары выклікалі ратавальнікаў у Арэхаўск. Па словах відавочцаў, у возеры апынуўся рыбак. Калі ж ратавальнікі прыехалі на месца, аказалася, што рыбак быў не адзін. У прамоіне на адлегласці 50 метраў ад берага знаходзілася два чалавекі, якіх змаглі выратаваць і з дыягназам пераахалоджванне адправіць у бальніцу. Па словах выратаваных, рыбачылі яны ўтраіх, у траіх жа і патрапілі ў ваду. Цела трэцяга рыбака пакуль не знойдзена.
Фота сайту МНС