12:00

+9

6 м/с

992 гПа

15:00

+9

7 м/с

988 гПа

18:00

+9

8 м/с

985 гПа

21:00

+8

8 м/с

982 гПа

00:00

+8

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Спорт

“Горкі” — чэмпіён!

12.10.2017 09:29

2374 прагляду, 0 каментароў

Футбольны клуб “Горкі” выйграў усе матчы чэмпіянату і стаў чэмпіёнам Магілёўшчыны.

Скончыўся чэмпіянат Магілёўскай вобласці па футболе. З-за сістэмнага крызісу і вечных арганізацыйных ды фінансавых праблемаў не ўсе гарады выстаўляюць каманды на абласны чэмпіянат. Сёлета ў чэмпіянат заявіліся толькі 8 каманд, і гэта на рэгіён, насельніцтва якога перавышае 1 мільён чалавек! Пры гэтым, па сумнай традыцыі не ўсе каманды “дажылі” да канца турніру. Напрыклад, каманда Слаўгарада не прыехала на апошні тур у Горкі, атрымаўшы тэхнічную паразу 0:3. А футбалісты Краснаполля наогул зняліся з турніру за чатыры туры да канца, пры тым, што тураў было ўсяго чатырнаццаць.

Шклоўскі “Спартак” не дацягнуў да медалёў, па дадатковых паказчыках саступіўшы “бронзу” супернікам з “Вейна”. Срэбраныя медалі дасталіся мінулагоднім чэмпіёнам — “Сервалюксу” з Межысетак, якія на дзесяць пунктаў адсталі ад новых чэмпіёнаў.

А мацнейшым клубам Магілёўскай вобласці сталі “Горкі”! “Чырвона-сінія” заваявалі золата ў 4-ты раз за апошнія 6 гадоў. Каманда выйграла ўсе 14 матчаў чэмпіянату! Праўда, два з іх па тэхнічнай перамозе, з-за таго, што супернікі не з’явіліся на матчы. Зрэшты, гэта не праблема “Горак”, а бяда тых камандаў і агульнай арганізацыі першынства.

Акрамя таго, “Горкі” чэмпіёнствам абнавілі клубны рэкорд, яны ўжо 8-мы год запар заваёўваюць медалі чэмпіянату, прычым не ніжэй за срэбра! Цяпер зноў аднавіліся размовы пра тое, што “Горкі” могуць заявіцца ў 2-ю лігу чэмпіянату Беларусі. Аднак вялікая рызыка, што размовы так і застануцца размовамі, як гэта было ў папярэдні час. Клубу востра патрэбныя спонсары, аднак пакуль дапамагчы “чырвона-сінім” выйсці на якасна новы ўзровень няма каму.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: “Горкі” — чэмпіён!

Футбольны клуб “Горкі” выйграў усе матчы чэмпіянату і стаў чэмпіёнам Магілёўшчыны.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение