Віной усяму глыбокі атлантычны цыклон , які зацягнуў зіму на нашу тэрыторыю. Зараз ён сыходзіць на паўночны ўсход . Але не варта забываць, што шматгадовая норма тэмпературы для Оршы ў сакавіку - мінус 2 градусы. Таму сённяшняе надвор'е як раз блізкае да нормы , а папярэднія цёплыя дні былі вельмі моцнай анамаліяй . Варта нагадаць, што год таму ў гэтыя самыя дні праз Оршу праходзіў снежны шторм " Хаўер ", вышыня снегу складала 46 см., і да канца месяца стаялі ўстойлівыя маразы.
У бліжэйшыя дні - панядзелак і аўторак надвор'е захавае зімовы характар. Часам будзе ісці снег, а тэмпература чакаецца на некалькі градусаў ніжэй за нуль. У сераду-чацвер пацяплее да +4 ... +7, пройдуць дажджы , а пачынаючы з пятніцы выгляне сонца і тэрмометры ў канцы тыдня пакажуць днём ад 10 да 14 градусаў цяпла. Так што цяпло хутка вернецца .