Яшчэ ў лютым у міліцыю звярнуўся мужчына, які паведаміў, што ў яго з панадворку скралі металічную бочку і чыгунную ванну. Матэрыяльная шкода склала 552 тысячы рублёў. Усталявана, што злачынства здзейснілі беспрацоўныя 1980 і 1981 гадоў нараджэння. Скрадзенае канфіскавана.
16 сакавіка ў беспрацоўнай жыхаркі 1981 года нараджэння пасля распіцця спіртных напояў скралі з кватэры 6 даляраў ЗША, 70 тысяч рублёў і 3 найменні залатых вырабаў. Шкода склала 6,7 мільёна рублёў. Злодзеем выявіўся жыхар 1976 года нараджэння, беспрацоўны.