У Савецкія часы гэты раён абслугоўваўся ОРС-ам, які належаў чыгунцы і вылікаў шмат нараканняў, нават, больш чым такі ж савецкі "Горхарчторг". ДЗіўна, але і ў постсавецкі час сфера паслугаў тут не надта развілася - буйныя гандлёвыя сеткі ў прывакзальны раён ісці не спяшаюцца і зараз. Толькі ў апошнія некалькі год на першых паверхах вуліцы Молака пачалі масава адкрывацца розныя прыватныя крамкі.
І, вось, у 2017 годзе бізнэс прыйшоў і на вуліцу Заслонава - тут адкрылася першая студыя прыгажосці. Праўда, адкрылася яна без вялікай помпы і рэкламы.