У 5-м туры фінальнага этапу чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе "Сянно" саступіла "Лепелю". Важны матч, які моцна ўплывае на размеркаванне месцаў каманд у табліцы, скончыўся фіяска сенненцаў 1:2. Лепельцы, мінулагоднія трыўмфатары абласнога чэмпіянату, дзякуючы перамозе змянілі сенненскі клуб на чале табліцы.
"ПМЦ-Паставы" на сваім полі саступілі віцебскаму "Газавіку" 0:2, віцябляне таксама змагаюцца за золата першынства. "Шуміліна" саступіла "Глыбокаму" 1:3, а "Полацкгаз" упэўнена перамог "Прамень" з Гарадка 5:2.
У спісе лепшых бамбардзіраў турніру лідэрства ўтрымлівае Арцём Клопаў з "Сянна", у яго 14 забітых галоў.