Напісала яго Галіна Хватава, якая гаворыць, што яна родзіч былога дырэктара Аршанскага Ільнокамбіната, але цяпер жыве ва Ўладзімірскай вобласці і страціла сувязь са сваёй раднёй з Оршы.
Прапануем вашай увазе тэкст яе ліста без зменаў:
"Здравствуйте, прочитала статью. Я являюсь родственницей Семенову Георгию Васильевичу. В последние десятилетия связь с родными Георгия Васильевича была потерена. Я проживаю во Владимирской области, Вязниковского района. Моя фамилия Хватова Галина Вячеславовна.Знаю, что у Георгия Васильевича имеется дочь и внучка.Я ищу о них хоть какие-либо данные, планирую приехать в г. Оршу. Хочу установить с ними связь. Прошу Вас, если есть хоть какие-либо данные о его семье, то, пожалуйста, сообщите мне. Спасибо."
Калі вы пасля прачытання гэтага ліста, зразумелі, што Галіна Хватава ваша радня і вы хочаце аднавіць сувязь з ёй, то дашліце свае кантакты на адрас нашага сайта [email protected] і мы перададзім іх спадарыне Галіне.
Георгій Уладзіміравіч Сямёнаў - ганаровы грамадзянін Оршы, сам родам з Уладзімерскай вобласці Расіі. Пасля вайны быў накіраваны на Аршанскі Ільнокамбінат у якасці дырэктара прадпрыемства. Знаходзіўся на гэтай пасадзе з кароткім перапынкам 30 гадоў. У час перапынку ў кіраванні прадпрыемствам быў намеснікам міністра БССР.