Традыцыйна ў бліжэйшыя выходныя да так званых "Восеньскіх дзядоў" у Беларусі ўзгадваюць памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У Оршы ў гэты дзень людзі звычайна збіраюцца каля помніку на Кабыляцкай гары, дзе месца растрэлаў знойдзена яшчэ ў 1982 годзе.
У гэтым годзе ахвотныя ўшанаваць памяць бязвінных ахвяраў тэрору сустрэнуцца а 12-00 на пляцоўцы каля рэстарану "Радуга" адкуль разам скіруюцца да помніка на Кабыляцкай гары.