Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Мікалай Шарснёў здзейсніў некалькі кадравых прызначэнняў у розных сегментах эканомікі рэгіёну. Новым дырэктарам аршанскага завода прыбораў аўтаматычнага кантролю (ПАК) прызначаны Дзмітрый Ішметаў. Ён прыйшоў на завод ПАК з завода "Чырвоны барацьбіт". Цяпер перад Ішметавым стаіць задача вывесці ААТ ПАК на стабільную працу са станоўчай дынамікай. Сайт Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта прыводзіць таксама цытаты з выступу Мікалая Шарснёва.
- Нізкая прадукцыйнасць на чалавека - нарошчвайце аб'ёмы, фармуйце каманду тых, хто будзе эфектыўна працаваць, аптымізуйце выдаткі. Кіраўнік дзяржаўнага прадпрыемства павінен асацыяваць сябе з прыватнікам, які заўсёды ацэньвае свае дзеянні з пункту гледжання максімальнай выгады. Любы праект неабходна пралічваць як камерцыйны, каб забяспечыць гарантаваны прыбытак.
Дзмітрый Юр'евіч вызначыў асноўныя пункты на "карце" развіцця завода. Сярод іх — змяншэнне выдаткаў за кошт пераезду дапаможных цэхаў ў галоўны корпус прадпрыемства, дзе будуць выдзелены вытворчыя плошчы. Немалаважным з'яўляецца і зніжэнне энергаёмістасці прадукцыі, павелічэнне аб'ёмаў вытворчасці і экспарту. Улічваючы буйныя транзітныя маршруты, якія праходзяць праз тэрыторыю раёна, перспектыўным новы дырэктар лічыць стварэнне на плошчах завода лагістычнага цэнтра для станкабудаўнічых прадпрыемстваў.
Па словах кіраўніка, гэты праект дазволіць напрамую працаваць з расейскімі металургічнымі заводамі, закупляць у іх метал для наступнай апрацоўкі і рэалізацыі. Каб пераканацца, наколькі мэтазгодным і эканамічна апраўданым апынецца гэты кірунак, Мікалай Шарснёў паставіў дырэктару задачу глыбей вывучыць гэтае пытанне і падмацаваць яго адпаведнымі разлікамі.