У Оршы падчас форуму "Інавацыйнае прадпрымальніцтва Віцебскай вобласці "Ад малога да вялікага" 17 лістапада пройдзе біржа дзелавых кантактаў "Перспектыўныя навукова-тэхнічныя распрацоўкі і інавацыйнае развіццё рэгіёнаў", паведамляецца на сайце Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях.
У праграме біржы — пленарнае пасяджэнне, выставы інавацыйных распрацовак і інавацыйнай прадукцыі, а таксама прэзентацыя адабраных распрацовак, якія маюць высокі патэнцыял для камерцыялізацыі. Правядзенне біржы накіравана на павышэнне эфектыўнасці ўзаемадзеяння і наладжвання ўзаемавыгадных эканамічных сувязяў у рэгіёнах паміж навуковымі, адукацыйнымі і вытворчымі структурамі, стымулявання інавацыйнай актыўнасці арганізацый ва ўсіх галінах і рэгіёнах Беларусі.
Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях і Віцебскі аблвыканкам.