Пасля рэзкіх выказванняў Віктара Каліны ў боку спачатку украінцаў, а потым і беларусаў у яго пачаліся сапраўдныя праблемы з канцэртамі ў нашай краіне. Кожны з іх адбываецца са скандалам, а чыноўнікі на месцах скандалы не любяць. Таму ад непрыемнасцяў падалей, сапраўды, многія аддзелы ідэалогіі адмяняюць яго канцэрты або, як мінімум, не падключаюць адміністратыўны рэсурс для продажу квіткоў. Як аказваецца, калі квіткі на "Зорку шансона" не прадаваць праз прафсаюзы, то людзей на канцэрты прыходзіць не так і шмат. Ва ўсім гэтым Каліна бачыць змову і па абарону вырашыў звярнуцца да прэзідэнта, але ў характэрнай для сябе манеры - з абразамі і ярлыкамі.
Зварот, які быў апубікаваны у тым ліку і ў сацыяльных сетках спевака, тычыцца непасрэдна Оршы і Рэчыцы. "Я не адчуваю сябе ў бяспецы! Мяне пераследуюць радыкалы. Зрываюць канцэрты. Работнікі культуры і ідэалогіі, як я мяркую з мясцовымі кіраўнікамі гарадоў, як гэта было ў горадзе Рэчыца, як гэта адбывалася ў горадзе Орша, спалохаўшыся радыкалаў ад апазіцыі, рушыўшы ўслед за імі, сарвалі (Рэчыца) мой канцэрт, а ў Оршы адмянілі" - цытуе допіс Каліны тэлеканал Белсат.
У другой цытаце Каліна абвінавачвае аршанскіх чыноўнікаў у тым, што яны дапамагаюць апазіцыі: "Але я не магу прыняць сітуацыю, калі апазіцыя, радыкалы, нацыяналісты, бандэраўцы ўчынілі цкаванне маёй творчасці і майго імя, а некаторыя дзяржаўныя чыноўнікі, па прыкладзе Рэчыцы і Оршы ім дапамагаюць у гэтым."
Пры гэтым пры ўсім, у лісце ўтрымліваецца прамая хлусня: у Оршы канцэрт Каліны ніхто не адмяняў. 26-га кастрычніка ён выступіў у гарадскім цэнтры культуры, на канцэрт было прададзена 160 квіткоў.