У 23-08 18 сакавіка у МНС пазванілі жыхары аднапад'езднага 9-павярховіка па вуліцы Міра. Прычына званка - пажар на пятым паверсе дома.
Калі супрацоўнікам МНС удалося затушыць пажар, на падлозе кватэры быў знойдзены гаспадар кватэры 1967 года нараджэння. Мужчына быў у прытомнасці, але вельмі п'яны. Ні гаспадар ні суседзі не пацярпелі. Пашкоджанай аказалася толькі канапа і пасцельная бялізна. Прычына пажару - неасцярожнасць пры паленні.