18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Грамадства

Вынікі абмеркавання

06.11.2017 09:47

3117 праглядаў, 2 каментара

Адмысловая камісія разгледзела прапановы аршанцаў да генплану горада

Нагадаем, што некаторы час таму райвыканкам праводзіў грамадскае абмеркаванне генеральнага плану развіцця Оршы і Барані. Актыўныя жыхары Оршы і Барані даслалі шэраг прапановаў па карэкціроўцы плану. Нядаўна адбылося паседжанне адмысловай камісіі, якая разгледзела паступіўшыя прапановы.

Шэраг прапанаваных жыхарамі варыянтаў аддадзены на водкуп райвыканкаму, які павінен будзе прыняць па іх рашэнні ў той час калі справа дойдзе непасрэдна да гэтых вучасткаў. Напрыклад, гэта тычыцца будаўніцтва дарогі па лініі Сельгастэхніка-Дачная-Татарск-Барань і дарогі якая павінна будзе злучыць Андрэеўшчыну і Гразілаўку.

Што тычыцца будаўніцтва на берагах ракі Адроўка паміж Баранню і Оршай новага жылога мікрараёна, які кааліцыя дэмакратычных арганізацый прапаноўвала не будаваць, то гэтая прапанова задаволена часткова: не будуць будавацца кварталы, якія падыходзяць непасрэдна да берагоў ракі. А тэрыторыя, якая пры гэтым застаецца не закранутай, пашырыць агульную зону рэкрэацыі ў дадзеным раёне.

Што тычыцца вайскова-спартовай пляцоўцы ў лесе на Заходняй, якая павінна выглядаць як танкавы палігон, то пытанне яго пераносу ці адмены будаўніцтва, будзе таксама разгледжана выканкамам калі пачнуцца непасрэдныя перамовы з інвестарам. Прапанова рэканструкцыі часткі каналізацыйнай сістэмы Барані, якая праходзіць па беразе ракі Адроў накіравана ў інстытут горадабудаўніцтва (менавіта яны распрацоўвалі ген.план) і будзе разгледжаны дадаткова.

Таксама асобна будуць разгледжаны прапановы дасланыя Бараньскім гарвыканкамам. Такім чынам, са значных зменаў, якія ўнесены ў генплан гэта захаванне ад жылой забудовы берага Адроўкі, астатнія прапановы, у прынцыпе, нельга сказаць, каб адрынутыя, проста, пытанне пра іх будзе вырашацца ў той момант калі дойдзе да іх справа. А гэта будзе залежыць ад абставінаў і наяўнасці сродкаў. Папярэдні ген.план таксама быў выкананы далёка не на 100%.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Вынікі абмеркавання

Адмысловая камісія разгледзела прапановы аршанцаў да генплану горада

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение