У Савецкім Саюзе, кіраўнікі якога называлі краіну самай свабоднай і дэмакратычнай у свеце, насамрэч існавалі сотні забаронаў і крымінальных артыкулаў за дзеянні, якія ў сапраўды дэмакратычным грамадстве не лічацца і не могуць лічыцца злачынствам. Натуральна, у СССР была моцнай цэнзура, а Камітэт дзяржаўнай бяспекі напрацаваў нават за першыя паслярэвалюцыйныя гады цэлую базу сакрэтных супрацоўнікаў. Больш за тое, з шэрагу мастацкіх твораў савецкага перыяду мы бачым, што "інфармаванне" КДБ аб "падазроных" паводзінах суседзяў, знаёмых і нават родных актыўна заахвочвалася дзяржавай. І дзясяткі тысяч "сексотаў" не лічылі гэта нечым кепскім, адмоўным. Частку людзей прымушалі да супрацоўніцтва з КДБ, адмыслова вербавалі. Аднак многія людзі "стучалі" абсалютна добраахвотна. Такую думку выказвае шэраг гісторыкаў.
На 7-га лістапада, якое ў Беларусі дагэтуль лічыцца афіцыйным дзяржаўным святам, "Радыё Свабода" падрыхтавала некалькі выпадкаў з мінулага, за якія судзілі савецкіх грамадзянаў. Прычым быў узяты перыяд пасля праўлення Сталіна. Адзін з выпадкаў адбыўся ў Оршы і быў звязаны з артыкулам 67 Крымінальнага кодэксу БССР "Антысавецкая прапаганда і агітацыя".
Прычым гэты артыкул быў распаўсюджаны настолькі шырока, што пад яго кваліфікацыю маглі трапіць многія дзеянні. Такі выпадак адбыўся і ў 1963 годзе ў траўні. У аўтобусе чалавек з імем Фёдар Дуброўскі заклікаў знішчаць камуністаў і заявіў, што камуністы нічым не лепшыя за фашыстаў. Натуральна, не ўсе вушы прапусцілі такую інфармацыю. Знайшліся тыя, хто даклаў аб выступленні Фёдара Дуброўскага "куды трэба". У лютым 1964 года Фёдар Дуброўскі быў асуджаны абласным судом да турмы. Якраз па артыкуле "антысавецкая агітацыя і прапаганда".