На сайце top9.by працягваецца галасаванне за лепшы горад краіны. Цяпер акрамя магчымасці прагаласаваць за свой горад з'явілася магчымасць адзначыць "я хачу жыць у гэтым горадзе".
Надзіва сёння ў апытанні Барань абагнала Оршу і сёння мае 1076 галасоў, патрапіўшы такім чынам на 5 месца рэйтынгу. Праўда "хачу жыць у гэтым горадзе" пакуль ніхто не адзначыў. Абсалютным лідарам рэйтынгу стала Гродна. За Гродна ўжо прагаласавала 2397 чалавек, а жыць у ім хочуць 302 чалавекі.
Орша знаходзіцца на 16 месцы з 267 галасамі і 26 ахвотнымі жыць у нашым горадзе.