00:00

-1

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Беларусь, Палітыка

Ці ёсць сэнс у свяце?

11.11.2017 15:37

3074 прагляду, 22 каментара

Новае апытанне на нашым сайце: Ці ёсць сэнс адзначаць 7 лістапада?

Беларусь засталася адзінай прызнанай дзяржавай у якой усё яшчэ на дзяржаўным узроўні адзначаецца дзень кастрычніцкай рэвалюцыі. З непрызнаных дзяржаваў афіцыйна святкаваць 7 лістапада працягвае толькі Прыднястроўе. У астатніх краінах былога СССР гэта свята або зусім адменена, або заменена. Напрыклад, у Расіі замест 7 лістапада адзначаюць Дзень народнага адзінства, блізкае па датах. А ў Кіргізстане менавіта ў гэты дзень цяпер адзначаюць Дзень гісторыі і памяці продкаў - у гэты дзень успамінаюць ахвяраў камунізму. Дык, можа, ёсць сэнс і ў Беларусі адмяніць святкаванне 7 лістапада, каб не быць "белымі варонамі" на фоне астатніх краінаў? Мы прапануем вам адказаць на гэтае пытанне ў нашым новым апытанні на галоўнай старонцы сайта. Тым больш, бачна, што актуальнасць святкавання зусім нізкая. Сур'ёзных дзяржаўных мерапрыемстваў у гэты дзень не праводзіцца - толькі ускладанне кветак да помнікаў Леніна. Ды і тое, на ўскладанне ў вялікіх гарадах прыходзяць літаральна некалькі дзесяткаў чалавек, як гэта было і ў Оршы ў гэтым годзе. Большасць гэтых людзей вельмі старога ўзросту (у Віцебску ў аднаго з удзельнікаў святкавання, нават, здарыўся сардэчны прыступ), шмат хто з іх удзельнічае ў розных маргінальных не зарэгістраваных малавядомых антыбеларускіх рухах. Не дзіўна таму, што афіцыйныя асобы дзяржавы імкнуцца не "свяціцца" ў такой кампаніі і ігнаруюць ускладанні кветак, за рэдкім выключэннем. Атрымліваецца, што гэтае свята ў дзяржаўным календары застаецца для задавальнення зусім невялікай колькасці людзей. Дык, можа быць, пара яго адмяняць? - пра гэта першы варыянт адказу ў нашым апытанні.

Бальшавісцкая рэвалюцыя прынесла шмат крыві - адразу за ей пачалася грамадзянская вайна, чырвоны тэрор, сталінскія рэпрэсіі, прымусовая калектывізацыя, развязанне на пару з фашысцкай Нямеччынай Другой Сусветнай вайны і вялікую колькасць рэвалюцыяў у іншых краінах. Амераканскія даследчыкі нядаўна ацанілі агульную колькасць забітых камуністамі мірных жыхароў прыблізна ў 100 мільёнаў чалавек - гэта калі ўзяць усе камуністычныя рэжымы ва ўсіх краінах свету - гэта самая свежая ацэнка злачынстваў камунізму. Але акрамя чалавечых ахвяраў рэвалюцыя прынесля і іншыя беды: адабраная маёмасць пры калектывізацыі, разбурэнне тысячаў помнікаў архітэктуры, практычна вяртанне прыгоннага права для сялянаў (калгаснікі ў СССР не мелі пашпартоў практычна да канца 1970-х гадоў) ды інш. Можа тады і маюць рацыю тыя хто гавораць, што гэты дзень важны для гісторыі - каб помніць і не паўтарыць. Можа быць тады варта адзначаць 7 лістапада як дзень траура? Калі вы згодныя з такім сцверджаннем, то галасуйце за другі варыянт у апытанні.

У пачатку 90-х гадоў замест 7 лістапада ў Беларусі святкавалі 2 лістапада - этнаграфічнае, традыцыйнае для беларусаў свята Дзяды. Праўда, яно таксама мела палітызаваны характар - у гэты дзень ушаноўвалі памяць ахвяраў палітычных рэпрэсіяў. Назад замянілі Дзяды на дзень рэвалюцыі з прыходам Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта. Калі вы лічыце, што варта было пакінуць дзяржаўным святам Дзяды, а не 7 лістапада, то для вас падыходзіць варыянт №3.

Праўда, варта прызнаць, што беларускае грамадства ўвогуле вельмі апалітычнае. І большасць абыякава становіцца да 7 лістапада не па нейкіх палітычных прычынах, а проста таму, што іх гэта не цікавіць. Для большасці 7 лістапада - гэта яшчэ адзін выходны. Дык можа тады і не мае сэнсу нешта мяняць, калі гэтае пытанне не цікавіць шырокае грамадства.

З гэтай жа логікі можна сыходзіць галасуючы за варыянт "працягваць святкаваць як і зараз", хаця і выглядае гэтае святкаванне дзіўнавата. А магчыма, каб яно не выглядала так як зараз, то варта святкаваць гэты дзень на больш сур'ёзным узроўні - тады і не будзе пытанняў пра неабходнясць гэтай даты ў календары - калі вы згодныя з такім тэзісам, то галасуйце за пошні варыянт апытання.

Калі ж падыходзячага для вас варыянту ў апытанні няма, то выказвайце сваё меркаванне ў каментарах да гэтага артыкула.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Ці ёсць сэнс у свяце?

Новае апытанне на нашым сайце: Ці ёсць сэнс адзначаць 7 лістапада?

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение