Пра здарэнне яшчэ вечарам 11 лістапада паведаміла абласное ДАІ, але тады не былі вядомыя падрабязнасці. Сёння агенцыя БелТА са спасылкай на аддзел агітацыі ДАІ апублікавала абставіны здарэння.
45-гадовая аршанка ехала на аўтамабіле "Сітраэн" у якасці пасажыркі. Не далёка ад Талачына на 510 кіламетры трасы М1 машына патрапіла ў невялікую аварыю - ад ехаўшага на сустрач аўтамабіля "Пежо" на хаду адляцела кола, якое выпадкова патрапіла менавіта ў гэты Сітраэн. Давялося спыняццца абодвум машынам. Жанчына стала выклікаць супрацоўнікаў ДАІ. Некаторую інфармацыю ёй трэба было ўдакладніць у кіроўцы Пежо для чаго яна пайшла праз дарогу на іншы бок. Па той жа дарозе ехаў "Хёндай". Жанчына была без флікераў, на вуліцы было цёмна і хаця кіроўца "Хёндай" пабачыў, што на дарозе адбылася аварыі і перастроіўся на сярэдзіну дарогі, жанчыну ён не заўважыў. Ад удару аршанку выкінула з дарогі ў кювет і яна тут жа загінула.