Учора раніцай у двухкватэрным доме па вуліцы 1-я Маладзёжная адбыўся пажар. У кватэры №1, дзе і ўзнік агонь, у гэты час знаходзіўся толькі адзін чалавек - муж дачкі гаспадыні - 1985 года нараджэння. Мужчына змог сам выбрацца з кватэры, але з апёкамі 1-3 ступені на плошчы 50% цела быў дастаўлены ў бальніцу.
Другая кватэра дома пажарам закранута не была. Прычына пажару высвятляецца.