Паведамленне пра пажар у вёсцы Зубава прыйшло на пульт дыспетчара ратавальнай службы 14-га лістапада ў 8:14. Загарэлася адрына, і агонь пашкодзіў у ёй столь. Таксама полымя перакінулася на лазню, але, на шчасце, пажарным удалося яе выратаваць. Дакладная прычына, па якой пачаўся пажар, усталёўваецца.
Таксама пажар успыхнуў позна вечарам у 23:26 на вуліцы Кастрычніцкай у Сянне. Там гарэла кватэра. Агонь пашкодзіў маёмасць жыхароў, завэндзіў сцены і столь. Вядзецца расследванне інцыдэнта.