Па факце смерці Таццяны Рыбаковай у Талачынскім раёне заведзена крымінальная справа. Асноўным падазраваным у справе прызнаны 46-гадовы мінчанін, які кіраваў "Сітраэнам", пад колы якога і патрапіла суддзя, калі ішла разбірацца з іншым кіроўцам. Нагадаем, што жанчына ехала ў якасці пасажыркі, калі ў аўтамабіль адляцела адарванае кола машыны, якая ехала насустрач. З-за гэтага здарэння абодвум аўто давялося спыніцца, а суддзя пайшла праз дарогу да бязколавага аўтамабіля, каб высветліць некаторыя абставіны здарэння. У гэты момант яна і патрапіла пад колы Сітраэна ад чаго загінула на месцы.
На дадзены момант кіроўца знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.