18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Грамадства

Прымусовы мір

17.11.2017 07:06

4864 прагляду, 23 каментара

У чыгуначнікаў збіраюць з заробкаў грошы на "Фонд Міра"

Паборы з работнікаў розных прадпрыемстваў у Беларусі сталі звычайнай справай. Звычайна афармаляюцца такія паборы як добраахвотныя ахвяраванні, але ва ўмовах кантрактнай сістэмы адмовіцца ад "добраахвотнага ахвяравання" работнік практычна не можа. Пад ахвяраванні маскіруецца і збор сродкаў для "Фонда Міра". Работнікам аднаго з прадпрыемстваў Беларускай чыгункі ў Оршы на днях раздалі раздрукаваныя заявы куды трэба толькі ўнесці імя, прозвішча і паставіць подпіс. Заява гаворыць пра тое, што работнік просіць бугалтэрыю перавесці з яго заробку 45 капеек у той самы "Фонд Міра" - распавялі нашаму сайту на ўмовах ананімнасці работнікі гэтага прадпрыемства.

Што ж такое "Фонд Міра - гэта арганізацыя была створана ў СССР для гуманітарнай дапамогі тым краінам у якіх камуністы і саюзнікі Саюзу вялі войны: Ангола, В'етнам, Нікарагуа і г.д. Праўда, пад канец існавання СССР, калі у камуністаў стала меньш магчымасцяў умешвацца ў замежныя канфлікты "Фонд" пераарыентаваўся на гуманітарную дапамогу ўнутры СССР.

Прымусовыя зборы для арганізацыі былі звычайнай практыкай і ў часы Савецкага Саюза. Напрыклад, праваслаўная царква была абавязана пералічваць значную частку сваіх даходаў у гэты фонд. Дзякуючы гэтаму ў некаторыя гады даход фонда даходзіў да 7 мільярдаў даляраў.

Чым сёння займаецца арганізацыя сказаць складана - СМІ рэдка асвятляюць іх мерапрыемствы, акрамя выпадкаў калі да нейкіх святаў чыноўнікі ад імя Фонду ўручаюць ветэранам нейкія падарункі. Часцей узгадваюць пра "Фонд" пад час выбараў, калі ад імя фонду ў выбарчыя камісіі вылучаюць чыноўнікаў і такім чынам квота грамадскіх арганізацый і палітычных партый у камісіях займаецца людзьмі якія ў камісіях выконваюць загады ўладаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прымусовы мір

У чыгуначнікаў збіраюць з заробкаў грошы на "Фонд Міра"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение