На дарогах Аршаншчыны складая сітуацыя: хутка цямнее, а дарога стала слізкай. Па гэтай прычыне як у горадзе, так і ў раёне адбываецца даволі шмат аварыяў. Толькі нядаўна ў горадзе адбылася аварыя ў якой значна пацярпеў 7-гадовы дзіцёнак - дзяўчынка да гэтае пары ў бальніцы. І, вось, чарговае здарэнне на той жа вуліцы і таксама ў машыне пасажыр - дзіцё. На гэты раз на скрыжаванні вуліцаў Леніна і Свярдлова не размінуліся мікрааўтобус і легкавушка "Міцубісі", за стырном якой ехала жанчына. Каля 20-30 вечара 17 лістапада гэтыя аўтамабілі сутыкнуліся. На шчасце, ніхто не пацярпеў, самі аўтамабілі атрымалі лёгкія пашкоджанні - пабітыя фары і падраная фарба. Дзіцёнка на гэты раз аддзелаўся толькі пярэпалахам.
Хто вінаваты ў здарэнні казаць пакуль рана - на момант публікацыі артыкула, на месцы здарэння яшчэ працавалі супрацоўнікі ДАІ.