Скрадзеная 15 сакавіка з Кобрынскага раёна Ксенія Жукава сапраўды апынулася на тэрыторыі Расіі. Ірына Карпан, якая і скрала дзяўчынку з дому, пабачыўшы рэзананс у СМІ спужалася наступстваў. Яна прывезла дзяўчынку ў Оршу і тут адпусціла. Назад у Кобрын Ксеніі давялося вяртацца самой з перасадкай праз Мінск. У Мінску неабыякавыя людзі дапамаглі дзяўчынцы набыць квіток.
Па словах Ксеніі, фізічнага гвалту да яе не ўжывалася, але на тэрыторыі Расіі некалькі разоў ёй давялося начаваць у аўтамабілях.