У Оршы скончылася "Бітва розумаў" № 28. У новай інтэлектуальнай бітве, якая адбылася ў спартовым бары "Ліга", перамогу святкавала каманда "BY.Лён", яна набрала 74 пункты. На другім месцы апынуўся калектыў "План Б", а замкнуў тройку "Куй желеЗЛО", яны набралі 63,5 і 60,5 балаў. Таксама варта адзначыць і каманду "Легион", якая ў апошнім туры, бліцы, набрала максімальную колькасць балаў - 36, чаго не зрабіў ніхто іншы. Такі паказчык дазволіў камандзе ўзняцца на 5-е месца.
Усяго ў "Бітве розумаў" узялі ўдзел 14 каманд.