Амаль кожны дзень у Оршы адбываюцца аварыі, у якіх церпяць людзі. І гэты шэраг здарэнняў пакуль не спыняецца. Чарговая аварыя ў цёмны час сутак здарылася недалёка ад пешаходнага перахода па вуліцы Якубоўскага - той самы пераход каля прахадной "Легмашу", дзе стаіць светлафор якім могуць кіраваць самі пешаходы. Праўда, светлафор гэты часта не працуе. 19 лістапада прыблізна а 20-00 гэтую дарогу рызыкнуў перайсці маладзён 1999 года нараджэння. Хаця фотаздымкі з месца аварыі паказваюць, што аварыя адбылася ў зоне, абмежаванай "ляжачымі паліцэйскімі", абласное ДАІ ў сваім паведамленні гаворыць, што пераходзіў вуліцу малады чалавек не па пераходу. У выніку аварыі хлопец атрымаў значныя траўмы і быў дастаўлены ў рэанімацыю.
У рэдакцыю orsha.eu прыйшоў ліст ад жыхароў вуліцы Якубоўскага пра асвятленне іх вуліцы.