Артыкул Крымінальнага кодэксу за незаконнае абарачэнне наркатычных рэчываў пагражае жыхару Аршанскага раёну. Беспрацоўны мужчына з вёскі Барсукі затрыманы па месцы жыхарства супрацоўнікамі Аддзелу па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі. У яго знойдзена 142,6 грама высушанай марыхуаны.
Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У верасні ў Аршанскім раёне ўжо была крымінальная справа, звязаная з марыхуанай. Тады 1,5 кілаграмы марыхуаны знайшлі ў Міцькаўшчыне, а належала яна аршанцу.