Абласное УУС паведамляе пра два злаынствы ў рэгіёне: першае адбылося ў Талачынскім раёне 16 лістапада. Двое мужчынаў (адзін з іх пенсіянер 1954 года нараджэння) выпіў са значна больш маладым сабутэльнікам. Пілі доўга, з 11 да 18 гадзін. Калі малады сыйшоў, то праз некаторы час гаспадар кватэры заўважыў знікненне 185 рублёў. Супраць падазраванага мужчыны заведзена крымінальная справа. Мужчына 1984 года нараджэння раней ужо быў судзімы за крадзёж.
Другое здарэнне па лініі міліцыі адбылося ў перыяд з 1 па 22 лістапада. Невядомы ды і пры невядомых абставінах скраў залатое кальцо ў жанчыны 1978 года нараджэння. Па падазрэнні ў крадзяжы затрыманы раней судзімы мужчына 1991 года нараджэння.
А пра здарэнне, якое адбыося раніцай 26 лістапада паведамляе МНС: у Дуброўна па вуліцы Новая па пакуль не высветленай прычыне загарэўся аўьамабіль "Пежо 405", пашкоджаны маторны адсек.