12:00

-1

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-2

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Орша, Эканоміка

Набалелае пытанне пра мяса

28.11.2017 09:26

3904 прагляду, 11 каментароў

Кіраўніку вобласці Мікалаю Шарснёву задалі пытанне пра заробкі "натурай" на Аршанскім мясакамбінаце.

Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэту Мікалай Шарснёў наведаў з візітам Аршанскі мясакансервавы камбінат. На сустрэчы прысутнічаў і кіраўнік Аршанскага райвыканкаму Аляксандр Пазняк і кіраўніцтва мясакамбіната. Падчас сустрэчы было адзначана, што аршанскае прадпрыемства ўнікальнае ў мясной галіне рэгіёна і яго неабходна развіваць надалей. Вялікія праблемы камбіната засталіся ў мінулым, было заяўлена на сустрэчы. Мікалай Шарснёў зазначыў, што АМКК працуе пераважна на патрэбы ўнутранага рынку, болей за 80 % прадукцыі ідзе менавіта на Беларусь.

Цяпер на камбінаце адкрыўся цэх дзіцячага харчавання, акрамя таго прадпрыемства плануе атрымаць сертыфікат "Халяль", каб у перспектыве рабіць прадукцыю для мусульманскіх краінаў.

Таксама работнікам мясакамбіната ўдалося задаць Мікалаю Шарснёву пытанне пра заработную плату. У дадзены момант каля 10 % зарплаты (а часам, паводле некаторай інфармацыі і да 20%) работнікі мясакамбіната атрымліваюць прадукцыяй. Гэта значыць, што яны могуць набыць за частку сваёй зарплаты прадукцыю завода. Але ёсць і праблема - набываць мясную прадукцыю паводле такіх умоў можна толькі ў краме адной сеткі, дзе прадукцыя каштуе даражэй, чым у некаторых іншых крамах. На гэта пытанне Мікалай Шарснёў адказаў, што, магчыма, мясакамбінат прадаставіць работнікам карткі на атрыманне зніжак.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Набалелае пытанне пра мяса

Кіраўніку вобласці Мікалаю Шарснёву задалі пытанне пра заробкі "натурай" на Аршанскім мясакамбінаце.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение