12:00

-2

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Орша, Эканоміка

Чаму не адбыліся восеньскія пратэсты?

29.11.2017 20:59

2690 праглядаў, 1 каментар

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч: у Оршу ўкладаюцца немалыя грошы.

Кіраўнік прафсаюзу працоўных радыёэлектроннай прамысловасці Генадзь Фядыніч, адказваючы на пытанні ў эфіры "Радыё Рацыя", згадаў і Оршу. Пытанне датычылася восеньскіх акцыяў пратэсту, якія, нягледзячы на пэўныя прагнозы самога РЭПа, не адбыліся. А цалкам пытанне гучала такім чынам:

Але тады тысячы людзей выйшлі на вуліцу не толькі ў Менску, але, што найбольш напалохала ўладу, у правінцыі, у такіх гарадах, як Пінск, Орша, чаго не было, мабыць, з часоў перабудовы.

Генадзь Фядыніч адказаў так:

Зараз у Оршы змяніўся ўжо трэці мэр. Туды ўкладаюцца немалыя грошы, каб працавалі прадпрыемствы. І не толькі ў Оршы. А па-другое, улады падчас вясновых падзеяў пачалі прэвентыўныя затрыманні, каб паказаць народу, што нельга хадзіць на дэманстрацыі без дазволу. Нават калі вельмі цяжка будзе. Менавіта гэта адыграла ролю ў тым, што восеньскіх пратэстаў не было. Але ж я лічу, што самага галоўнага ўлада пакуль не зрабіла. Не зрабіла, што чалавек павінен зарабляць столькі, каб не думаць, як дажыць да заробка. Пенсіянер на сваю пенсію у 250 рублёў не пражыве. І калі сёння пенсіянер, аддаўшы усё жыццё вытворчасці ці бюджэтнай сферы, не можа заплаціць за камуналку, а ўлады мяркуюць, што яго можна высяліць з жытла, то гэта не сацыяльная дзяржава. Уладзе трэба думаць пра тое, каб людзям хапала грошай і на камуналку, і на іншыя жыццёвыя патрэбы. Вось гэтыя пытанні як раз і не вырашаныя, – пытанні заробку, пытанні коштаў. І я лічу, што з-за гэтага напружанасць у грамадстве ёсць. Яна не кідаецца ў вочы, але прыхаваная, так бы мовіць, закапаная глыбей, яна існуе.

Тады, увесну, улады адрэагавалі не толькі рэпрэсіямі, яны адмянілі дэкрэт №3, які і выклікаў такія пратэсты. Але зараз падрыхтаваны новы варыянт гэтага дэкрэту. Як на яго адрэагуе грамадства?

Думаю, што калі новы дэкрэт будзе такім, як гаворыць кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталля Качанава, то ён будзе праігнараваны большасцю тых, на каго ён, як спадзяецца дзяржава, разлічаны. Чалавек, які зараз працуе ў Расеі і прывозіць сюды грошы, якія застаюцца ў Беларусі, не будзе плаціць 100 адсодкаў, калі яму стане кепска і спатрэбіцца выклікаць „хуткую дапамогу”. А не дай бог, з-за гэтага здарыцца летальны зыход? Гэта што, па-людску будзе? Тады давайце рабіць такім чынам, у нас з Расеей няма двайнога падаткаабкладання. І людзі, якія там працуюць, не павінны нават і думаць пра тое, што тут з іх будут патрабаваць поўную плату за медычную дапамогу. Ходзяць чуткі, што такзваным дармаедам трэба будзе плаціць у 5 разоў болей за камуналку, цяпло ў кватэрах. Прабачце, давайце спачатку навядзем парадак у ЖКГ, які абяцаў навесці прэзідэнт, але так і не навёў. Колькі гэта гігакалорыя каштуе і чаму? ЖКГ робіць усе свае разлікі, зыходзячы са сваіх затратаў, а не з таго, зможа народ заплаціць ці не. Вось калі мы тут парадак навядзем і будзем ведаць дакладна, колькі гэта каштуе, то тады і можна гаварыць аб узроўні платы за камуналку.

А пакуль я лічу, што сённяшняя палітыка неразумная і недальнабачная ў дачыненні да свайго народа. Трэба ісці другім шляхам. Трэба даваць працу, даваць працу ў сваёй краіне, каб людзі заставаліся тут, працавалі, дзяцей нараджалі, каб ім было вельмі зручна жыць у нашай краіне. А пакуль я не скажу, што гэта так.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Чаму не адбыліся восеньскія пратэсты?

Старшыня прафсаюзу РЭП Генадзь Фядыніч: у Оршу ўкладаюцца немалыя грошы.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение