Словы Андрэя Кабякова сказаныя на паседжанні прэзідыюма Савета Міністраў на якім абмяркоўвалася праграма па пад'ёму Аршаншчыны "з руінаў і попелу" - перадае агенцыя БелТА. Праграма, якая распрацоўвалася з вясны ў хуткім часе павінна быць прынята, але - па словах Кабякова - ужо з вясны ішла работа па выпраўленню сітуацыі на прадпрыемствах раёна. "У выніку зробленай работы паляпшаецца сітуацыя ў раёне і на прадпрыемствах, у тым ліку праблемных" - цытуе галоўнага міністра БелТА.
Якія ж паляпшэнні бачыць чыноўнік: у студзені-кастрычніку 2017 года аб'ём прамысловай вытворчасці склаў 100,%% у параўнанні з 2016 годзе, палепшыўся сярэдні заробак, павялічыўся экспарт, рост намеціўся і ў сельскай гаспадарцы.