Пра выпадак газеце "Ударны Фронт" распавяла намесніца пракурора Шклоўскга раёна Ірына Алданава. Жыхарка вёскі Хадулы не паладзіла са сваёй суседкай. І аднойчы ў п'яным стане паведаміла ў міліцыю, што суседка скрала ў яе залатыя ўпрыгожанні. Пачаалося следства, але пакуль яно ішло жанчына працверазела і распавяла, што насамрэч ус выдумала. Ды і ўпрыгожанняў у яе ніколі не было - жыла толькі за пенсію па інваліднасці. У выніку справа была перакваліфікавана і вінаватай стала сама даносчыца.
Суд прыгаварыў яе да 920 рублёў штрафу. Хаця максімальная санкцыя за ілжывы данос складае пяць год пазбаўлення волі.