Адкрыццё корпуса аршанцы чакаюць некалькі гадоў. У цяперашні час працы на аб'екце завяршаюцца.
"Падрыхтоўваем памяшканні, расстаўляецца мэбля. Работы вядуцца без выходных, напэўна, на працягу месяцаў двух. Думаю, у запланаваныя тэрміны (да канца года) мы гэты аб'ект павінны здаць", - адзначыў у інтэрв'ю каналу "Беларусь 1" генеральны дырэктар будаўнічага трэсту №18 Оршы Дзмітрый Міхалевіч.
Кваліфікаваную медыцынскую дапамогу ў бальніцы змогуць атрымліваць жыхары некалькіх раёнаў Віцебскай вобласці. На дзесяці паверхах размесцяцца аддзяленні кардыялогіі, хірургіі, уралогіі, гемадыялізу. Дзякуючы сучаснаму абсталяванню ў Оршы будуць выконваць шэраг складаных аперацый, у тым ліку на сасудах.
"Акрамя гэтага, тут будуць праводзіць аперацыі па эндапратэзаванню суставаў, на крышталіку вока. Пашыраюцца магчымасці для хірургічнага аддзялення. Напрыклад, лапараскапічныя ўмяшанні з ужываннем сучасных метадаў уздзеяння на тканку", — падкрэсліў галоўны ўрач Аршанскай цэнтральнай паліклінікі Уладзімір Плыткевіч.