Пра гэта паведаміла на мінулым тыдні агенцыя БелТА па словах дэкана факультэта дызайна Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Натальлі Акіндзінавай. Спадарыня Наталля распавяла, што для ільнокамбінату супрацоўнікі ўніверсітэта і група дызайнераў з ліку студэнтаў распрацоўваюць новыя віды тканінаў, якія можна будзе вырабляць на сучасных станках закупленых прадпрыемствам. А таксама тканіну з арыгінальным дызайнерскім вырашэннем: з эфектам "падрапанасці", эфектам аб'ёмнасці ды інш.
Тканіны распрацоўваюцца як і для шэраговага пакупніка, так і для элітарнага спажыўца. Калі і як новыя тканіны пачнуць вырабляцца на самім прадпрыемстве пакуль дзяржаўная агенцыя, якая даволі шмат піша пра поспехі і перспектывы ільнокамбінату, у артыкуле не паведамляецца.