Сайт УУС паведмляе, што ў Талачынскім раёне ў перыяд з жніўня па 4 снежня (толькі 4 снежня гаспадар дома заўважыў знікненне) невядомы залез у прыватны дом, адціснуўшы ваконную раму. Злачынца скраў не шмат рэчаў, а выбар таго што ён скраў не зусім стандартны. Злачынца забраў з сабой ЖК-тэлефізар і... шторы. Міліцыянты ацанілі страты ў 620 рублёў.
А зводка МУС паведамляе пра крадзёж аўтамабіля ў Аршанскім раёне. Быў скрадзены Таёта-Лэнд-Крузер 200 мінулага году выпуска з расійскімі нумарамі. У абодвух выпадках няма інфармацыі пра тое, што маюцца падазраваныя.