Калі мінулы тыдзень для пажарных раёна выдаўся даволі спакойны (паводле зводак за ўвесь тыдзень дабылося тры пажары ў суседніх раёнах), то пачатак гэтага тыдня ўжо дае работы. Так, вечарам у панядзелак пажар адбыўся ў Сянно па вуліцы Чырвонаармейскай. Загарэлася веранда прыватнага дома, які належаў пажылой жанчыне. Будынак моцна не пацярпеў - пашкоджана некаторая маёмасць і задымлены сцены ды столь.
Другі пажар адбыўся ў ноч з 5 на 6 чысло. Загарэўся дачны дом у вёсцы Вялікае Сяло Лёзненскага раёна. Вагнём быў знішчаны дах і пашкоджаны сцены, столь, маёмасць.
Паводле зводак МНС.