Блогер з Оршы Павел стаў уладальнікам прэстыжнай узнагароды "Срэбная кнопка YouTube", якую адміністрацыя знакамітага відэасэрвісу ўручае ўсім, хто сабраў больш за 100 тысяч падпісантаў. У Паўла ўжо 120 тысяч падпісантаў — гэта раўняецца ўсяму насельніцтву Оршы. Павел быў прыемна здзіўлены атрыманнем узнагароды, ён называе гэта сумесным дасягненнем, якога дамогся ён разам са сваімі гледачамі. Наступны этап - "Залатая кнопка". Узрост гледачоў у асноўным ад 25 да 35 гадоў.
Пры гэтым раней здымаць і тым больш мантаваць відэа Павел не ўмеў, але з часам спасцігнуў гэтую навуку. У будучыні Павел плануе зняць фільм. А пакуль у планах паездка да Уладзівастока на машыне.