Абласное УУС паведаміла афіцыйную версію здарэння. Па версіі супрацоўнікаў абласной міліцыі, забойца - грамадзянін Расіі 1985 года нараджэння, пражываючы на яе тэрыторыі - раней меў блізкія стасункі з нявестай забітага. Менавіта рэўнасць і стала прычынай па якой забойца распачаў падрыхтоўку да злачынства. Раўнівец доўга назіраў за ахвярай. У выніку, 1 сакавіка ноччу цела 40-гадовага таксіста было знойдзена на збочыне дарогі Орша-Дуброўна каля вёскі Стахоўка. Рабочая машына ў цалкам работаздольным стане засталася стаяць у Оршы на вуліцы Магілёўская каля чабурэчнай "Раніца". Пасля злачынства расіянін змяніў аўтамабіль, спаліў сваю вопратку.
Да раследвання справы былі падключаныя не толькі аршанскія міліцыянты, але і Віцебскае УУС, следчы камітэт і следчыя з Расіі. На сёняшні дзень падазраваны знаходзіцца пад вартай. Следства працягваецца, праводзіцца шэраг складаных экспертызаў.