06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Орша, Здарэнні

Справа аб гібелі дзіцяці закрыта

12.12.2017 20:00

3704 прагляду, 1 каментар

Следчыя прыйшлі да высновы, што ў дзеяннях бацькі і старэйшага сына няма складу злачынства.

Упраўленне Следчага камітэту па Віцебскай вобласці спыніла расследаванне крымінальнай справы па факце смерці 9-гадовага жыхара Оршы, у якога з бацькоўскай стрэльбы выпадкова стрэліў старэйшы брат. Трагедыя адбылася ў раёне Заходняй. Следчыя прыйшлі да высновы, што ў дзеяннях і старэйшага хлопчыка, і бацькі няма складу злачынства, паведаміла афіцыйны прадстаўнік ведамства Святлана Сахарава.

- Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце смерці малалетняга па ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Прычыненне смерці па неасцярожнасці). Але так як на момант трагедыі старэйшаму брату было 13 гадоў, а крымінальная адказнасць наступае з 14, то расследаванне па справе спынена, - адзначыла Святлана Сахарава.

У дачыненні да бацькі братоў правялі праверку - наколькі законна ён захоўваў дома зброю і боепрыпасы. Аднак следчыя не ўгледзелі ў дзеяннях мужчыны складу злачынства ні па ч. 1 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), ні па арт. 300 (Няправільнае захоўваньне агнястрэльнай зброі) Крымінальнага кодэкса. Бацька хлопчыкаў проста не паспеў зарэгістраваць ружжо, якое захоўваў дома.

Нагадаем, 5 жніўня 13-гадовае дзіця знаходзілася дома само. Бацькі і яго малодшы брат гасцявалі ў сваякоў. Увечары дадому вярнуўся малодшы брат, каб узяць сабе цёплую вопратку. Хлопчык убачыў у руках у старэйшага брата стрэльбу, яму стала цікава і ён папрасіў яе патрымаць. У выніку маніпуляцый са зброяй адбыўся выпадковы стрэл, і 9-гадовае дзіця атрымала раненне. Бацька, даведаўшыся пра тое, што здарылася, хутка даставіў параненага сына ў бальніцу. Медыкі праводзілі рэанімацыю, аднак выратаваць дзіцяці не ўдалося - хлопчык памёр.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Справа аб гібелі дзіцяці закрыта

Следчыя прыйшлі да высновы, што ў дзеяннях бацькі і старэйшага сына няма складу злачынства.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение