15:00

+2

4 м/с

967 гПа

18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

Орша, Грамадства

Прызнаныя "Народнай маркай"

14.12.2017 10:23

4021 прагляд, 10 каментароў

Аршанскі мясакамбінат атрымліваў прэмію пад песні Atlantica і ўдзельнікаў Еўрабачання NAVI.

ААТ "Аршанскі мясакансервавы камбінат" стаў пераможцам Прэміі "Народная марка Беларусі 2018" у намінацыі "Вытворца мяснога дзіцячага харчавання".

Аршанскі мясакансервавы камбінат вырабляе дзіцячае харчаванне пад двума гандлёвымі маркамі "Baby hit" (шкляная бутэлечка) і "ОМКК" (алюмініевая бляшанка). На фота ў складзе дэлегацыі на цырымоніі ўзнагароджання ўдзельнічалі злева направа начальнік цэха дзіцячага харчавання Кірылава Наталля Яўгенаўна, першы намеснік генеральнага дырэктара Таўстуха Аляксандр Валер'евіч, начальнік аддзела маркетынгу Якімава Крысціна Віктараўна, вядучы спецыяліст па ВЭС Шпакоўская Таццяна Аляксандраўна.

Выбар ажыццяўляўся шляхам запаўнення анкет, шырока прадстаўленых у СМІ і на афіцыйным сайце Прэміі narodnayamarka.by. Пытанні ў анкетах былі адкрытымі, без ўказанні тых ці іншых гандлёвых марак. У выніку на двух этапах галасавання было атрымана 5 602 анкеты, што ў пераліку на галасы, аддадзеныя за той ці іншы брэнд, склала 429 449 галасоў з усіх абласцей Беларусі.

Урачыста ўручалі ўзнагароды, піша сайт babyhit.by, члены Назіральнага савета Прэміі, а таксама кіраўніцтва Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі іншых міністэрстваў і ведамстваў, дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, кіраўніцтва Беларускага таварыства абароны спажыўцоў, бізнес-супольнасцяў.

Тэлеверсію цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў — канцэртнае шоу "Народная Марка" з удзелам папулярных беларускіх выканаўцаў і музычных калектываў — Валерыя Скаражонка, NAVIBAND, Atlantica, Дзяржаўнага ансамбля акадэмічнага танца Беларусі і іншых - можна будзе ўбачыць у эфіры тэлеканала АНТ у перыяд калядных і навагодніх святаў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прызнаныя "Народнай маркай"

Аршанскі мясакамбінат атрымліваў прэмію пад песні Atlantica і ўдзельнікаў Еўрабачання NAVI.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение