06:00

-1

8 м/с

977 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

18:00

+1

8 м/с

980 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Пасадзілі на 5 гадоў

14.12.2017 08:00

3893 прагляду, 0 каментароў

20-гадовая вінаватая ў ДТЗ на Сенненшчыне атрымала 5 гадоў калоніі.

24 траўня 20-гадовая жыхарка Віцебска кіравала аўтамабілем "Ford", які належыць яе бацьку. У салоне аўтамабіля на пярэднім пасажырскім сядзенні знаходзілася 17-гадовая жыхарка Сенненскага раёна, на заднім - 16-гадовы і 17-гадовы жыхары Багушэўску. Нягледзячы на вадзіцельскі стаж да двух гадоў, жанчына перавысіла дапушчальную хуткасць руху. Хуткасць аўтамабіля была не менш за 90 км/ч. На заднім пасажырскім сядзенні перавозіліся непаўналетнія пасажыры, якія не былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

На 15-м кіламетры аўтадарогі Багушэўск - Какоўчын - Нямойта кіроўца не справілася з кіраваннем аўтамабіля, дапусціла яго занос. Легкавік выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем "Ніва", якім кіраваў 75-гадовы жыхар вёскі Някрашава Сенненскага раёна.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння пасажыры аўтамабіля "Ford Focus" (дзяўчына і 16-гадовы хлопец) атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх памерлі. Кіроўца і 40-гадовы пасажыр аўтамабіля "Ніва" з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя.

Прысудам суда кіроўца аўтамабіля Ford Focus прызнаная вінаватай па частцы 3 артыкула 317 КК РБ (парушэнне правілаў дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб і прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 5 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў, тэрмінам на 5 гадоў. Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пасадзілі на 5 гадоў

20-гадовая вінаватая ў ДТЗ на Сенненшчыне атрымала 5 гадоў калоніі.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение