Вечарам 20 лістапада - каля 18-20 - са спецыялізаванага Якаўлевіцкага дома-інтэрнату для састарэлых самавольна сыйшоў 60-гадовы Уладзімір Васільевіч Асіпцоў і да гэтае пары так і не вярнуўся назад. Гэта далёка не першы яго паход у самаволку, але ўпершыню інвалід адсутнічае так доўга. Ужо каля трох тыдняў як да пошуку пенсіянера падключана міліцыя, але пакуль яшчэ ўсё безвынікова.
Нарадзіўся Уладзімір Асіпцоў у Дуброўне, таму пад час ранейшых яго знікненняў, бывала, у Дубровенскім раёне яго і знаходзілі.
На выгляд мужчыне 60-65 гадоў. Ростам каля 160 сантыметраў, сярэдняга целаскладу, твар бледны, валася краоткія русыя, вочы блакітныя. У мужчыны ампутаваныя голені на абедзьвух нагах у сувязі з чым ён перасоўваецца на інвалідным вазку. Таксама няма амаль усіх пальцаў на руках. Калі вы нешта ведаеце пра месцазнаходжання пенсіянера, то МУС просіць вас паведаміць інфармацыю па тэлефонах: 8(0216) 21-88-26,21-83-77 м.т.: 814-49-43, 210-88-49 МТС або 102