Злачынства адбылося ў горадзе Веліж суседняй Смаленскай вобласці Расіі 13 снежня. Мужчына на аўтазаправачнай станцыі забіў касіра-аператара і на машыне з'ехаў у невядомым кірунку. Супрацоўнікі расійскай паліцыі, пагледзеўшы камеры відэаназірання, змаглі высветліць марку аўто і нумар. Пазней стала зразумела, што забойца перасек мяжу з Беларуссю ў кірунку Лёзна. Расійская паліцыя звярнулася за дапамогай да беларускай міліцыі.
Далей ужо месцазнаходжанне злачынцы высвятлялі беларускія праваахоўнікі. Як высветлілася, маленькае Лёзна не зацікавіла расейца - ён праехаў міма і накіраваўся ў Віцебск. З дапамогай АМАПу мужчына быў затрыманы ў гатэлі "Лучоса" з нарабаванымі грашыма. У свае 31 год мужчына ўжо не першы раз затрымліваецца, раней ён ужо быў судзімы за незаконны абарот наркотыкаў на тэрыторыі РФ.
Па інфармацыі сайта УУС