Сацыяльныя сеткі сёння важны сродак камунікацыі - без сваіх старонак у іх ужо не існуе амаль аніводны інтэрнэт сайт. Наш сайт не выключэнне, мы таксама маем шэраг сваіх старонак у розных сацыяльных сетках. Сярод іх і суполка нашага сайту "Укантакце". На днях гэтая старонка пераскочыла ўзровень у 2.000 падпісчыкаў.
Таксама прыемна, што ў апошнія некалькі тыдняў рэйтынг нашага сайту таксмаа стабільна замацаваўся на адзнацы ў 2.000 унікальных наведвальнікаў у суткі. Гэта азначае, што нас чытае больш за 1% ад усяго насельніцтва рэгіёна. Мы ўдзячныя ўсім хто нас чытае і падпісаны на нашыя старонкі ў сац.сетках. Калі ж вы яшчэ гэтага не зрабілі, то запрашаем вас далучацца да старонках: акаўнт "Укантакце", суполка "Укантакце", суполка ў "Аднакласніках", твітар акаўнт, фэйсбук, інстаграм, канал у ю-туб.