Снежнае надвор'е ў тыдзень напярэдадні каталіцкіх Калядаў спрычынілася да шэрагу затораў і аварый па ўсёй Беларусі. На Гомельшчыне, напрыклад,у снежным накаце захраснуў цэлы аўтобус з дзецьмі, выцягваць яго са снегу давялося ратавальнікам, якія экстрэнна прыбылі на месца здарэння. А пад Оршай ледзь не загінуў кіроўца.
На трасе М1 у кірунку Оршы кіроўца трапіў на слізкую паверхню дарогі і адправіўся ў кювет. Машына перакулілася, і кіроўца самастойна павінен быў выбірацца з яе. Побач спыніліся іншыя аўтамабілі, пасажыры і кіроўцы якіх дапамагалі пацярпеламу. Фотаздымак здарэння апублікаваў сайт abw.by.
На шчасце, акрамя ўдараў і ранак нічога істотнага не адбылося, паводле непацверджанай інфармацыі, ніякіх пераломаў у кіроўцы няма, ён не шпіталізаваны. А тым часам ДАІ і дарожныя службы папярэджваюць кіроўцаў транспартных сродкаў аб асцярожнасці перамяшчэння на сваіх аўтамабілях. Тых жа кіроўцаў, якія дагэтуль яшчэ не перайшлі на зімовую гуму, настойліва просяць зрабіць гэта цяпер. Гэта прадухіліць аўтамабіль ад дадатковых праблемаў на дарогах, акрамя таго, кіроўцы не будуць аштрафаваныя за адмову замяніць колы.